Скрыншот з відэа
Жанчына расказала, што сабаку завуць Герда, а быць памочніцай падахвоцілася яна сама.
Неяк раз «яна сама папрасіла, каб ёй што-небудзь далі пранесці дадому». На Герду з грузам звярталі ўвагу мінакі, а гаспадары потым пахвалілі. Жывёліне відавочна спадабалася такая ўвага, і з таго часу паходы ў краму выглядаюць толькі так.
Па словах гаспадыні, калі не даць Гердзе што-небудзь пранесці, то яна сама будзе скакаць і вырываць усё з рук.
«Нясе да кватэры, чым цяжэйшая ношка, тым хутчэй ідзе. Каля ліфта часам даводзіцца забіраць сілай, а сама аддае толькі ў кватэры», — расказала жыхарка Гомеля.
Чытайце таксама:
У тыктоку захапляюцца мінчуком, які едзе ў метро з трусікам. Але не ўсё так адназначна