Публікацыя з рэпостам інструкцыі праіснавала некалькі секунд і была выдалена

Публікацыя з рэпостам інструкцыі праіснавала некалькі секунд і была выдалена

У паведамленні гаворыцца пра тое, што ідэолагам даслалі ліст пад грыфам «для службовага карыстання» з заданнем пазначыць IP-адрасы, з якіх падключаюцца да інтэрнэту спецыялісты аддзелаў па інфармацыйна-аналітычнай рабоце.

Існаванне такіх аддзелаў і сектараў не афішуецца — інфармацыі пра іх няма на сайтах раённых адміністрацый, як і пра існаванне такога накірунку работы ў абласным камітэце ідэалогіі. Пра дзейнасць такіх аддзелаў вядома толькі праз ускосныя ўзгадкі ў публікацыях дзяржаўнай прэсы.

Раней «Флагшток» высветліў, што начальнікам аддзела інфармацыйна-аналітычнай работы і маніторынгу камітэта ідэалагічнай работы і па справах моладзі Гомельскага аблвыканкама з'яўляецца Дзмітрый Ісачанка, які кантралюе трэш-канал «Говорит Гомель» і хаваецца пад нікам Hejter. 

Цяпер стала вядома, што ён не выдаляў свой службовы акаўнт, а толькі памяняў нік на «Тутэйшы». Менавіта пад ім Ісачанка перапісваецца з іншымі ідэолагамі. Пра гэта гаворыць інфармацыя з тэлеграм-бота, які фіксуе старыя даныя тэлеграм-акаўнтаў.

Дзмітрый Ісачанка

Дзмітрый Ісачанка

У дасланай Ісачанкам інструкцыі, меркавана, вядзецца гаворка пра стварэнне лакальнай сеткі — гэта можа быць сэрвіс перасылкі дакументаў ці камунікацыі чыноўнікаў.

З ліста таксама вынікае, што падначаленым Ісачанкі ў ягоным сакрэтным аддзеле з'яўляецца Яўген Усцюшкоў. Гэта былы бээрсээмавец, які, паводле ранейшых узгадак пра яго, дагэтуль працаваў галоўным спецыялістам аддзела інфармацыйна-аналітычнай і арганізацыйна-кадравай работы Гомельскага абкама БРСМ як мінімум з 2019 года па 2021.

Яўген Усцюшкоў

Яўген Усцюшкоў

Таксама дзякуючы інфармацыі пра акаўнт Ісачанкі можна меркаваць, чым займаюцца такога кшталту спецыялісты. «Тутэйшы» з'яўляецца ўдзельнікам многіх чатаў, дзе абмяркоўваюць грамадскія праблемы, пратэсных чатаў, у тым ліку супольнасцяў беларусаў за мяжой. Акрамя таго, ідэолаг падпісаны на суполку дапамогі тым, хто шукае ўкраінцаў, вывезеных у Беларусь.

Інфармацыя пра акаўнт «Тутэйшы»

Інфармацыя пра акаўнт «Тутэйшы»

Цікава, што яшчэ адзін былы бээрэсэмавец Аляксей Зайцаў, які працаваў першым сакратаром Цэнтральнага раённага камітэта БРСМ Гомеля, цяпер працуе загадчыкам сектара інфармацыйна-аналітычнай работы ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Гомельскага гарвыканкама. Такім чынам, кадры «ідэолагаў-аналітыкаў» фармуюць, як правіла, з бээрсээмаўцаў.

Скрыншот сайта «Гомельскіх ведамасцяў»

Скрыншот сайта «Гомельскіх ведамасцяў»

Чытайце таксама:

«У нас не гнуткая, умоўна законная сістэма празаходніх талерастаў!» Гомельскі чыноўнік пракаментаваў марш расійскіх фанатаў

Гомельскі правакатар заявіў, што аштрафаваны за «экстрэмізм», цяпер у вышуку і хоча перайсці на беларускую мову

Гомельскіх школьнікаў прымусяць шукаць гераічнае мінулае ў Афганскай вайне. Цяпер ідэолагі назвалі яе «спецаперацыяй»

Клас
5
Панылы сорам
30
Ха-ха
10
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
49