Два Іраклія: Кабахідзэ і Гарыбашвілі

Два Іраклія: Кабахідзэ і Гарыбашвілі

Раней пра адстаўку Іраклія Гарыбашвілі і пра яго пераемніка паведамілі апазіцыйныя грузінскія СМІ, піша «Настоящее время»

Акрамя прэм'ер-міністра, паводле звестак грузінскіх выданняў, плануецца змена кіраўнікоў міністэрстваў абароны, замежных спраў, юстыцыі і аховы здароўя.

У прыватнасці, паводле звестак тэлеканала Mtavari, новым міністрам абароны замест Джуаншэра Бурчуладзэ можа стаць дэпутат Іраклій Чыкавані.

Праўладны тэлеканал «Імеды» паведаміў, што паседжанне палітрады «Грузінскай мары», на якім былі прынятыя кадравыя рашэнні, адбылося яшчэ 24 студзеня. Зацвердзіць прынятыя палітрадай рашэнні дэпутаты кіруючай партыі маюць намер на з'ездзе, які адбудзецца першага лютага.

Іраклія Гарыбашвілі прызначылі прэм'ер-міністрам Грузіі ў лютым 2021 года. Раней ён ужо займаў гэтую пасаду ў 2013-2015 гадах. У гэтыя ж гады ён быў старшынёй партыі «Грузінская мара».

Клас
0
Панылы сорам
2
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
0