Заблюранае фота чалавека, які, быццам бы, скончыў жыццё самагубствам. Імаверна, яно несапраўднае. Фота: тэлеграм-канал «Новая вялікая Расія»

Заблюранае фота чалавека, які, быццам бы, скончыў жыццё самагубствам. Імаверна, яно несапраўднае. Фота: тэлеграм-канал «Новая вялікая Расія»

Па легендзе тэлеграм-каналаў, прычынай стала яго датычнасць да вытворчасці ракет, якімі днямі атакавалі Харкаў. У мужчыны, якога клічуць «Антон Ігаравіч Гарабец», маўляў, пад абстрэламі загінула бабуля. А ён быў інжынерам на прадпрыемстве «Алмаз-Антэй», якое робіць ракеты высокай далёкасці. І вось што тут не так.

Па-першае, мы не адшукалі чалавека з такім імем, які б мог працаваць на прадпрыемстве. Адзіны патэнцыйны кандыдат, таксама Антон Гарабец, хоць і працаваў інжынерам-канструктарам на прадпрыемстве «Алмаз-Антэй», але ўсяго адзін год у сярэдзіне 2010-х, а цяпер жывы-здаровы і займаецца SMM.

А адзіны «Ігаравіч» з усіх Антонаў Гарабцоў жыве ў іншай мясцовасці і яму ўсяго 23 гады. Аніякага дачынення да абароннай прамысловасці ён не мае.

«Перадсмяротная запіска». Фота: тэлеграм-канал «Новая вялікая Расія»

«Перадсмяротная запіска». Фота: тэлеграм-канал «Новая вялікая Расія»

Па-другое, у запісцы ёсць фактычная памылка. Аўтары называюць прадпрыемства «ГалОўнае сістэмнае канструктарскае бюро». Але афіцыйна яно называецца «галАўным» — гэта класічная постсавецкая назва для канструктарскіх бюро, якія часта кіруюць сеткай іншых. Такія ёсць і ў Беларусі, напрыклад, «Галаўное спецыялізаванае канструктарскае бюро» ў Брэсце.

Малаімаверна, каб чалавек, які там працаваў, не ведаў нават назвы прадпрыемства.

Па-трэцяе, згодна з першапачатковым допісам, мужчына працаваў на прадпрыемстве «Купал», якое падпарадкоўваецца «Алмаз-Антэй». Але яно не займаецца вытворчасцю ракетаў.

Адзінае, што яно вырабляе — гэта зенітна-ракетныя комплексы «Тор», а таксама вучэбна-трэніровачныя ракеты, якія выкарыстоўваюцца для праверкі сістэмаў СРА. «Торы» маюць максімальную далёкасць да 15 кіламетраў і не маюць датычення да абстрэлаў украінскіх гарадоў.

Першакрыніцай допісу быў канал «Новая вялікая Расія». Гэта канал, які публікуе розныя «пратэсныя» расійскія навіны без першакрыніцаў. Іншых пацверджанняў гісторыі не існуе, хаця яны мусілі б быць у выпадку такога надзвычайнага выпадку.

Чытайце таксама:

Як працуе хлусня: рускія стварылі фэйкавы канал украінскіх марпехаў, цяпер яго бясконца цытуе прапаганда, у тым ліку мінская

На АНТ паказалі фэйкавую апытанку — і не заўважылі, што яе жартам стварылі іншыя прапагандысты

Прапагандыст Пятроўскі павёўся на афішу фэйкавага фільма. І нават «прааналізаваў» яго

Клас
12
Панылы сорам
20
Ха-ха
7
Ого
3
Сумна
2
Абуральна
2