Александр Сахашчик Alexander Sakhashchik Аляксандр Сахашчык

Аляксандр Сахашчык. Скрын відэа TOK_talk / YouTube

Па словах Аляксандра Сахашчыка, ён бы адзначыў генерал-маёра Вадзіма Дзенісенку — камандуючага сіламі спецыяльных аперацый Узброеных сіл Беларусі — і намесніка дзяржсакратара Рады бяспекі генерал-маёра Паўла Муравейку. Больш прозвішчаў Сахашчык назваць не змог. «Думаю, што на гэтым усё», — падсумаваў мужчына.

Вадзім Дзенісенка Вадим Денисенко Vadim Denisenko

Вадзім Дзенісенка. Фота: агенцтва «Ваяр»

Нагадаем, што Вадзім Дзенісенка сябраваў з бацькам Аляксандра — Валерам Сахашчыкам, якога змяніў на пасадзе камандзіра Брэсцкай дэсантнай брыгады.

Павел Муравейка Павел Муравейко Pavel Muraveiko

Павел Муравейка. Фота: mil.by

Генерал Павел Муравейка некалькі месяцаў назад зрабіў гучную заяву аб тым, што «Беларусь мае права прасячы калідор у Літву сілай зброі» ў адказ на ўвядзенне гэтай краінай санкцый. 

Разважаючы пра Віктара Хрэніна, Сахашчык адзначыў, што «больш вартага жалю міністра абароны ў Беларусі яшчэ не было. Ён хоць і носіць пагоны генерал-лейтэнанта, але, на жаль, бесхрыбетны. Але вельмі зручны. Таму ён там, дзе ён ёсць».

Віктар Хрэнін Виктор Хренин Victor Khrenin

Міністр абароны Беларусі Віктар Хрэнін. Фота: Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь

Калі параўноўваць аўтарытэт міністра абароны Віктара Хрэніна і дзяржсакратара Рады бяспекі Аляксанддра Вальфовіча, Сахашчык-малодшы лічыць, што для шараговага вайскоўца «яны недзе там наверсе ўсе крутыя. Калі мы бяром шараговага ваеннаслужачага ў няважна якой вайсковай часці, то, калі прыязджае ў яе Хрэнін, Вальфовіч ці Дзенісенка, парадак у тумбачках наводзіцца аднолькава».

Глядзіце цалкам:

Клас
4
Панылы сорам
6
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
2