Ілан Маск. Фота: Dimitrios Kambouris / Getty Images

Ілан Маск. Фота: Dimitrios Kambouris / Getty Images

У тэксце паведамлення сцвярджаецца, што Маск апублікаваў самыя папулярныя паведамленні ў сацсетцы X ад расіян — і сярод іх нібыта аказаліся пасты з фразамі «Тэхас наш» і «Піндосы, што з я***м?».

Насамрэч Маск такога не пісаў, а скрыншот распаўсюджваецца ў расійскіх сацсетках і прапагандысцкіх тэлеграм-каналах. Раніцай 27 студзеня, напрыклад, ён з’явіўся на канале «Такер Карлсон на русском и другие».

Сам Маск, падобна, не ўхваляе паводзін прэзідэнта ЗША Джо Байдэна. Але ў яго профілі X гэтае незадавальненне выявілася ў двух рэпостах і дзвюх фразах. Гэта відэа з мігрантамі, што бягуць, ля амерыканскай мяжы з подпісам «На цяперашні момант гэта бясспрэчна» і ліст двух былых агентаў ФБР, якія крытыкуюць палітыку Байдэна па адкрытых межах — з подпісам «Вельмі трывожна».

у Тэхасе і іншых паўднёвых штатах ЗША працягваецца крызіс, звязаны з міграцыяй. Краіна сутыкнулася з беспрэцэдэнтнай хваляй мігрантаў, якія прыбываюць праз паўднёвую мяжу. На гэтым фоне ў расійскіх СМІ і сацсетках распаўсюджваюцца чуткі пра магчымае аддзяленне Тэхаса ад ЗША. Юрыдычна такое немагчыма.

Клас
0
Панылы сорам
3
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
4