Стратныя арганізацыі ў Беларусі працягваюць сыходзіць у мінус, гаворыцца ў апублікаваным дакладзе намесніка старшыні праўлення Нацбанка Дзмітрыя Калечыца, піша «Спутнік».

Намеснік старшыні канстатуе, што ў такіх прадпрыемстваў расце чыстая страта. «Асцярогі выклікае некаторае пагаршэнне фінансавага становішча прадпрыемстваў рэальнага сектара эканомікі. Знізіўся прыбытак як у рэальным, так і ў намінальным выражэнні», — адзначыў Калечыц.

Ён звярнуў увагу і на зніжэнне рэнтабельнасці продажаў і прадукцыі ў цэлым па рэальным сектары. Акрамя таго, прадстаўнік Нацбанка ўказаў на занадта вялікі аб'ём крэдытавання прадпрыемстваў з дзяржпадтрымкай. У 2020-2023 гадах такое крэдытаванне склала ад 3 да 4,5% да ВУП краіны.

«Патэнцыйны навес, выкліканы наяўнасцю абавязацельстваў, з абслугоўваннем якіх не спраўляюцца дзяржпрадпрыемствы, якія маюць іх, на пачатак 2023 года складаў каля 11,4% да ВУП», — адзначаецца ў дакладзе.

У крэдытным партфелі юрыдычных асоб, як лічыць Калечыц, пакуль яшчэ нямала рызык. Прычына — недастатковыя эфектыўнасць і рэнтабельнасць значнай колькасці нефінансавых арганізацый.

«Тут доля неабслугоўваных актываў склала 8,3%, павялічыўшыся на 1,1% за 2023 год», — адзначыў намеснік старшыні.

Чытайце таксама:

Дзясяткі беларускіх топ-бізнэсменаў прагарэлі на дзяржаўных аблігацыях. Вярнуць грошы змог толькі сябар Пуціна

У Беларусі з'явіліся страхоўкі ў юанях

У Нацбанку расказалі, па якіх прыкметах будуць блакаваць падазроныя плацяжы

Клас
1
Панылы сорам
2
Ха-ха
3
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0