Выявілася, што найбольшая сума ў разліку за адзін кіламетр — у Швейцарыі. Яна заняла першае месца сярод самых дарагіх краін з вялікім адрывам — 4,15 еўра. Далей па спісе ідуць Люксембург (3 еўра), Кувейт (2,98 еўра) і Ямайка (2,95 еўра). Замыкае топ-5 Албанія з 2,88 еўра за кіламетр.

Сярод еўрапейскіх краін Беларусь стала першай па таннасці паслуг таксі. У сярэднім беларусы плацяць ад 0,28 еўра за кіламетр дарогі.

Цэны ў нашых суседзяў атрымаліся наступныя:

  • Украіна — 0,29 еўра;
  • Расія — 0,31 еўра;
  • Польшча — 0,68 еўра;
  • Літва і Латвія — 0,90 еўра.

А самыя маленькія цэны за таксі ў свеце — у Арменіі (0,27 еўра) і Філіпінах (0,23 еўра).

У сусветным рэйтынгу Беларусь дзеліць трэцяе месца разам з Іранам, Узбекістанам і Індыяй.

Усе цэны актуальныя на 15 студзеня 2024 года.

Чытайце таксама:

Мінск увайшоў у топ самых танных для жыцця гарадоў Еўропы

Беларусь увайшла ў топ-5 краін з найменшымі цэнамі на яблыкі

У Беларусі хлеб даражэйшы, чым ва Украіне, дзе ідзе вайна. Колькі каштуе хлеб у розных краінах 

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1