Змест паведамлення такі:

«Вы дэананімізаваныя як удзельнік дэструктыўнага рэсурсу «Світанак». Каб пазбегнуць прыцягнення да ўстаноўленай законам адказнасці, вам неабходна пакінуць згаданы тэлеграм-чат на працягу гадзіны. Таксама рэкамендуем адпісацца ад іншых экстрэмісцкіх інтэрнэт-рэсурсаў! Час пайшоў».

Па ўсёй Беларусі з 23 студзеня супрацоўнікі КДБ рабілі масавыя ператрусы, допыты і затрыманні сваякоў і блізкіх палітвязняў, а таксама былых палітзняволеных, якія нядаўна выйшлі на волю і заставаліся ў Беларусі.

Паводле праваабаронцаў «Вясны», агулам за апошнія дні пад пераслед трапілі сама меней 165 чалавек. Пасля ператрусаў людзей забіралі на допыты, а потым адпускалі з падпіскай аб неразгалошванні. Супраць часткі затрыманых завялі крымінальныя справы паводле арт. 361-1 («удзел у экстрэмісцкім фармаванні») і арт. 361-4 («садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»).

Некаторых затрыманых судзяць па адміністрацыйных справах. Вялікая частка людзей выходзіць на волю пасля допытаў, але ў якім статусе, невядома, адзначаюць праваабаронцы.

Чытайце таксама:

Наваполацк, Баранавічы, Гомель — самыя рэпрэсаваныя гарады Беларусі

Падчас хапуну ў Брэсце затрымалі 70 чалавек. Сярод затрыманых — адныя жанчыны

Барыс Хамайда выйшаў на волю да суда

Клас
2
Панылы сорам
1
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
2
Абуральна
27