Віктар Пятровіч і Павел Тапузідзіс Viktor Petrovich and Pavel Tapuzidis Виктор Петрович и Павел Тапузидис

Віктар Пятровіч і Павел Тапузідзіс. Калаж: Беларускі расследавальніцкі цэнтр

У матэрыяле сцвярджаецца, што пляменнік Віктара Пятровіча — сын Паўла Тапузідзіса. Як так выйшла?

У Віктара Пятровіча ёсць сястра Галіна. Яна валодае кампаніяй па аптовай рэалізацыі лекаў і сродкаў медычнага прызначэння «Лігматон».

Па звестках «Кіберпартызанаў», у пашпарце Галіны Яўгенаўны Пятровіч пазначаны сын — Георгій Паўлавіч Пятровіч. У 2020-м годзе ён памяняў сваё прозвішча на Тапузідзіс.

Павел Тапузідзіс і Галіна Пятровіч — бацькі Георгія Тапузідзіса. Калаж: Беларускі расследавальніцкі цэнтр

Павел Тапузідзіс і Галіна Пятровіч — бацькі Георгія Тапузідзіса. Калаж: Беларускі расследавальніцкі цэнтр

Георгій таксама пазначаны як сын у дакументах самога алігарха, але не ў яго жонкі Ірыны.

Георгій Тапузідзіс пачынаў кар'еру ў «Тытунь-Інвест» у бацькі, пасля працаваў у EPAM Systems (2013-2020). Паралельна, у 2014, ён стаў сузаснавальнікам «Лігматона». Мяркуючы па звестках з базаў ДАІ, у 2021 ён быў першым намеснікам дырэктара кампаніі.

Чытайце яшчэ:

«Алексін — гэта Віктар, Тапузідзіс — гэта Дзмітрый». Захапляльная гісторыя бізнэсу Паўла Тапузідзіса 

Павел Тапузідзіс: «Выдам загад і прымушу цябе любіць беларускую мову»

Клас
3
Панылы сорам
4
Ха-ха
3
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
6