Ілюстрацыйнае фота: vecteezy

Ілюстрацыйнае фота: vecteezy

Французская арганізацыя па кантролі за прыватнасцю даных (CNIL) аштрафавала лагістычны комплекс Amazon на 32 мільёны еўра за выкарыстанне кампаніяй «празмерна дакучлівай» сістэмы сачэння за супрацоўнікамі. CNIL кажа, што сістэма, якая выкарыстоўваецца Amazon France Logistique, «вымярала перапынкі ў працы з такой дакладнасцю, што патэнцыйна патрабавала ад супрацоўнікаў абгрунтавання кожнага перапынку або паўзы».

Па словах CNIL, праграмнае забеспячэнне для назірання адсочвала бяздзейнасць супрацоўнікаў праз абавязковы сканер штрых-кодаў, які выкарыстоўваецца для апрацоўкі замоваў. Сістэма адсочвае час прастою як перапынкі ў сканаванні штрых-кодаў. Французская арганізацыя прызнала дакладнасць гэтай сістэмы незаконнай на аснове еўрапейскага Агульнага рэгламенту аб абароне даных (GDPR) у якасці прававой асновы пастановы.

З гэтага пункту гледжання справа не класіфікуецца як працоўная, а хутчэй як справа аб апрацоўцы даных датычна празмернага кантролю. Такім чынам, апрацоўка даных супрацоўнікаў была прызнаная «празмерна назойлівай». CNIL адзначае, што Amazon захоўваў і выкарыстоўваў гэтыя даныя для штотыднёвай ацэнкі эфектыўнасці працы супрацоўнікаў.

Amazon пракаментаваў сітуацыю доўгай заявай, паведаміўшы што яны «катэгарычна не згодныя з высновамі CNIL, якія фактычна няслушныя», перадае Engaget. Кампанія паведаміла, што можа абскардзіць гэтае рашэнне, але пакуль абдумвае апеляцыю. 

Да таго ж Amazon расказаў, што з’яўляецца не адзінай кампаніяй у лагістычнай індустрыі, хто выкарыстоўвае падключаную складскую сістэму такога кшталту, працягваючы расхвальваць сістэму як добрую прыладу для збалансавання «працоўнай нагрузкі паміж камандамі» з мэтай бяспечнай і эфектыўнай апрацоўкі замоваў. Кампанія заявіла, што пашырыць парогавы ліміт сваёй сістэмы, патэнцыйна даючы супрацоўнікам больш працяглы час, перш чым супрацоўніку пачнуць паступаць абвесткі аб прастоі (раней гэты час складаў адну хвіліну).

Дарэчы, на другім беразе Атлантычнага акіяна кампанія апынулася ў яшчэ больш непрыемнай сітуацыі. Было ўстаноўлена, што Amazon адказны больш чым за палову траўмаў складскіх работнікаў у ЗША ў 2022 годзе. Кампанію абвінавачваюць у нядобрасумленнай працы ў некалькіх выпадках.

Як паведамлялася раней, цякучка кадраў у лагістычным аддзеле кампаніі адбываецца з такой высокай хуткасцю, што гэта каштуе Amazon 8 мільярдаў даляраў штогод. Магчыма, кіраўніцтву Amazon варта абмеркаваць адкрыццё філіяла ў Рэспубліцы Беларусь, дзе татальны кантроль за супрацоўнікамі буйных і малых дзяржпрадпрыемстваў — звычайная рэч.

Чытайце таксама:

Людзі хутка стануць непатрэбныя. Новы складскі робат Digit выконвае звычайныя галасавыя каманды

Amazon выдаляе кнігі, створаныя штучным інтэлектам, якія былі апублікаваныя пад імем жывога аўтара

Кампанія Amazon дасць мільён даляраў таму, хто сфатаграфуе сапраўдных прышэльцаў

Клас
11
Панылы сорам
1
Ха-ха
4
Ого
2
Сумна
0
Абуральна
4