Здымак ілюстрацыйны. Фота: Яндэкс
У чэрвені гэтага года на месцы, дзе калісьці быў Чэрвеньскі рынак, запрацуе аднайменны гандлёвы цэнтр. Пакуль вядома толькі аб двух крамах, якія ў ім будуць. Гэта гіпермаркет Green, а таксама вядомы брэнд недарагога паўсядзённага маладзёжнага адзення New Yorker.
Першая крама New Yorker у Беларусі адкрылася вясной 2019 года пасля некалькіх няўдалых спробаў. Цяпер брэнд мае тры крамы ў Мінску і адзін у Гродне. З 2022 года запрацаваў таксама гандлёвы пункт у адным з ГЦ у Віцебску. Прасоўвае сетку ў нашай краіне кампанія «НьюФэшн».
Чытайце таксама:
На месцы былога «Віталюра» на Паўднёвым Захадзе адкрыўся новы Green. Вось як там цяпер