Фота: UK ministry of defense

Фота: UK ministry of defense

ЗША і Вялікабрытанія нанеслі новую серыю сумесных авіяўдараў па васьмі цэлях у Емене, паведаміў Пентагон.

Удары наносіліся па сталіцы Сане, а таксама іншых раёнах краіны, піша Бі-бі-сі.

Хусіты, якія падтрымліваюцца Іранам, наносяць удары па караблях, якія, на іх думку, звязаныя з Ізраілем і праходзяць па важным гандлёвым маршруце праз Чырвонае мора.

«Наша мэта па-ранейшаму заключаецца ў дээскалацыі напружанасці і аднаўленні стабільнасці ў Чырвоным моры, але мы яшчэ раз папярэджваем кіраўніцтва хусітаў: мы без ваганняў будзем абараняць жыцці людзей і свабодны гандаль на адным з самых важных водных шляхоў у свеце», — гаворыцца ў заяве Пентагона.

Гэта ўжо восьмы ўдар ЗША па цэлях у Емене і другая сумесная аперацыя з Вялікабрытаніяй.

У нанясенні ўдараў удзельнічалі амерыканскія знішчальнікі з авіяносца USS Eisenhower. Да іх далучыліся чатыры знішчальнікі Typhoon Каралеўскіх ВПС, паведаміла Міністэрства абароны Брытаніі.

«У адпаведнасці са стандартнай практыкай Вялікабрытаніі, пры планаванні ўдараў быў праведзены вельмі пільны аналіз, каб звесці да мінімуму любую рызыку ахвяр сярод грамадзянскага насельніцтва, і, як і ў выпадку з папярэднімі ўдарамі, нашы самалёты бамбілі ноччу, каб яшчэ больш знізіць любыя падобныя рызыкі», — заявілі ў ведамстве.

***

Хусіты — гэта ваенізаваная групоўка шыітаў-зейдытаў, якая дзейнічае на тэрыторыі Емена і ўзнікла ў 1990-х гадах супраць рэлігійнага ўплыву Саудаўскай Аравіі. Групоўка названая па імені яе заснавальніка і былога кіраўніка Хусэйна аль-Хусі, забітага еменскай арміяй у верасні 2004 года.

Тады самаабвешчаны імам Хусэйн аль-Хусі падняў антыўрадавы мяцеж, абвінаваціўшы ўладу Емена ў так званай «дыскрымінацыі зейдыцкага насельніцтва». Пасля яго смерці кіраўніцтва групоўкай перайшло да яго брата Абдэль-Маліка аль-Хусі.

Чытайце таксама:

ЗША і Брытанія нанеслі ўдар па Емене

ЗША нанеслі яшчэ адзін удар па хусітах у Емене

Іран ударыў уначы па вайсковых аб'ектах і консульстве ЗША ў Іраку

Клас
11
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0