Сакратарка прафсаюза на зададзенае ёй пытанне адказала, што Аляксандр Балошка ў іх больш не працуе, тое ж, што ўжо былы кіраўнік выйшаў на волю, пацвердзіла.

Фотаздымак Балошкі з сайта абласнога аб'яднання прафсаюзаў быў выдалены яшчэ ў снежні.

У базе звестак «Вясны» ўдалося знайсці адзнаку пра суд над функцыянерам: пакаранне Аляксандру Балошку аформіў Яраслаў Парэмскі 29 лістапада ў судзе Чыгуначнага раёна паводле артыкула 19.11 КаАП («распаўсюд, выраб, захоўванне, перавозка інфармацыйнай прадукцыі, якая змяшчае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці або прапагандуе такую дзейнасць»).

Аляксандр Балошка пачаў працаваць на заводзе станочных вузлоў у 1985 годзе слесарам, да 2005 года стаў старшым майстрам электрасілавога ўчастка. Пасля чаго перайшоў да прафсаюзнай дзейнасці: з 2005 да 2020 з'яўляўся кіраўніком першаснай прафсаюзнай арганізацыі ААТ «Гомельскі завод станочных вузлоў».

Як мінімум двойчы Балошка ўдзельнічаў у арганізацыі выбарчых кампаній у ролі старшыні ўчастковай выбарчай камісіі № 2 Гомельскай Сельмашаўскай выбарчай акругі № 32: у 2016 і 2019 гадах. У пачатку 2020 года аднагалосным галасаваннем Балошка быў прызначаны на пасаду старшыні абласной арганізацыі «Белпрафмаш».

Раней стала вядома, што з Гомельскага абласнога аб'яднання прафсаюзаў «за экстрэмізм» звольнілі пасля затрымання старшыню банкаўскага прафсаюза Таццяну Хацкову. Гэта здарылася пасля таго, як яе асудзілі на 15 сутак арышту.

Чытайце таксама:

Гомельскі правакатар заявіў, што аштрафаваны за «экстрэмізм», цяпер у вышуку і хоча перайсці на беларускую мову

У Гомелі зачысцілі праўладных блогераў

Яшчэ адзін чыноўнік з Гомельшчыны не туды ставіў лайкі

Клас
1
Панылы сорам
1
Ха-ха
12
Ого
3
Сумна
1
Абуральна
3