Жыхары Магілёва пры гэтым упэўненыя, што такіх радыкальных захадаў можна было пазбегнуць. Дубы былі ўжо даволі старыя і прыгожыя, і ніякіх хвароб у іх не было.
Нават рабочыя, якія працуюць на пляцоўцы, упэўненыя — рашэнне можна было знайсці іншае. Бо заторы на магілёўскім Пушкінскім праспекце ў асноўным адбываюцца з-за вялікай колькасці пешаходаў і святлафораў, якія «тармозяць» машыны. А гэта можна было б вырашыць, зрабіўшы падземны пешаходны пераход або пешаходны мост.
«Магілёўзеленбуд» абяцае замест ссечаных дубоў пасадзіць маладыя дрэвы.
Чытайце таксама:
«Выглядалі здаровымі». У «Мядзвежыне» высеклі цэлую дзялянку дрэў, мясцовыя не разумеюць чаму
У цэнтры Полацка знеслі палову сквера
У Магілёве пад новы корпус бальніцы высеклі лес, які раней быў абвешчаны заказнікам
І нікога не пытаюць, робяць што хочуць.
Затое зносяць помнікі Каліноўскаму, Генюш і іншых па "шматлікіх просьбах неабыякавых людзей"
Насельніцтва трывае. Такім чынам 30 гадоў