Ганна і Анатоль Еўсюковы

Ганна і Анатоль Еўсюковы

Муж з жонкай прыляцелі на адпачынак у Тайланд 15 снежня звычайным рэйсам, піша «База». З імі быў сын Віталь. Праз пару дзён Ганне стала дрэнна. Яе паклалі ў бальніцу і выявілі нейкую інфекцыю.

Жанчыну падключылі да апарата ШВЛ. Мужу тайскія дактары парэкамендавалі везці жонку ў Расію.

Сямʼя замовіла прыватны борт. Джэт з Анатолем і яго жонкай вылецеў з Тайланда 20 студзеня. У Індыі здзейснілі дазапраўку. Далей яны павінны былі дазаправіцца ў Ташкенце і ляцець у Маскву.

Аднак над Афганістанам пілоты паведамілі аб праблеме з рухавіком і з палівам. Борт упаў у гарах.

Сын Віталь вылецеў з Тайланда звычайным рэйсам. Паводле звестак «Базы», ён ужо прыляцеў у Расію, дзе даведаўся пра гібель бацькоў.

Таксама на борце, папярэдне, было чацвёра расіян — членаў экіпажу. 

Чытайце таксама:

Стаў вядомым лёс экіпажа падбітага расійскага ІЛ-22М

«Сэр, не панікуйце, сядзьце на ўнітаз». Пасажыр самалёта захрас у туалеце. Яго вызвалілі толькі пасля прызямлення

Як украінцы збілі расійскі самалёт А-50 коштам $330 мільёнаў

Клас
13
Панылы сорам
6
Ха-ха
2
Ого
10
Сумна
37
Абуральна
3