Фота: Мінск-навіны

Фота: Мінск-навіны

Вываз старых навагодніх ялінак у Мінску ажыццяўляецца арганізацыямі — перавозчыкамі адкідаў 21 студзеня. Пра гэта «Минск-Новости» паведамілі ў Мінскай гарадской жыллёвай гаспадарцы.

Мінулагоднія дрэвы гараджане могуць пакінуць на пляцоўках, прызначаных для размяшчэння кантэйнераў і збору буйнагабарытных адкідаў.

Таксама ялінкі забяруць з тэрыторый, якія прылягаюць да смеццепрыёмных камер шматкватэрных дамоў, дзе няма пляцовак для збору адкідаў.

У кожны раён накіруюць спецыяльныя аўтамабілі-смеццявозы.

Для ўтылізацыі прымаюцца ўсе іглічныя расліны, асаблівай падрыхтоўкі не патрабуецца, аднак варта ачысціць галінкі ад мішуры і іншых упрыгожванняў.

Старыя ялінкі дробняцца і ў далейшым выкарыстоўваюцца ў вытворчасці брыкетаў.

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0