«Камедыю Юдзіфі» купалаўцы ўжо паказвалі некалькі разоў у Польшчы, але анлайн для гледачоў з розных краін яе прэзентуюць упершыню.

«Каханенькія нашы родненькія! Як і абяцалі, не будзем прымушаць вас чакаць! Сёння, а 20-й (Менск) / а 18-й (Варшава), на нашым YouTube-канале прэм’ера эксперыментальнага спектакля «Камедыя Юдзіфі» (рэж. Павел Пасіні)», — паведамляюць яны ў сваім інстаграме.

Зоя Белахвосцік, выканаўца галоўнай ролі, кажа, што гэты спектакль пра ўсе войны свету, былыя, сённяшнія і будучыя.

«Жах перад ворагамі — выклік для Юдзіфі, яе веры, чысціні, годнасці і вернасці свайму народу! Яна выбірае подзвіг. Але гэтая жанчына — не ікона, яна адна з нас».

  • Аўтар п’есы — Сяргей Кавалёў
  • Рэжысёр — Павел Пасіні
  • Сцэнаграфія — Аляксандра Канарская
  • Пераклад — Наталля Русецкая, Малгажата Бухалік, Васіль Сёмуха

Ролі выконваюць — Зоя Белахвосцік, Аляксандр Гарцуеў, Аляксандр Казела, Валянціна Гарцуева.

Нагадаем, што ўвосень 2020 года большасць акцёраў і персаналу Купалаўскага тэатра пакінулі яго і былі вымушаныя выехаць з краіны.

Глядзець тут

Чытайце таксама:

Хто ў беларускім ютубе робіць крутыя відэагутаркі? Шэсць рэкамендацый для прагляду на доўгія зімовыя вечары

«Вы хочаце паставіць мне помнік?» Купалавец Міхась Зуй распавёў, як сваім пытаннем раззлаваў Лукашэнку

Купалаўцы здымаюць кіно. Вось што пра яго вядома

Клас
9
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
0