Фота: nhl.com

Фота: nhl.com

«Вашынгтон Кэпіталз» заявіў аб працягу кантракта з беларускім форвардам Аляксеем Протасам. Пагадненне разлічана на пяць гадоў з сумай 16,875 мільёнаў даляраў, піша «Беларускі хакей».

23-гадовы Протас набраў 18 (3+15) балаў у 42 матчах за «Вашынгтон» у гэтым сезоне. Форвард займае другое месца ў складзе «Кэпіталз» па колькасці набраных ачкоў за гульню ў роўных складах (17), трэцяе — па колькасці перадач і першых асістаў (8) і шостае — па колькасці ачкоў.

Протас, які ў гэтым сезоне ўжо паставіў асабістыя рэкорды ў НХЛ па колькасці перадач і ачкоў, праводзіць на лёдзе ў сярэднім 13:02. Сямнаццаць з 18 ачкоў Протас набраў пры гульні ў фармаце «пяць на пяць», што з'яўляецца найлепшым вынікам сярод гульцоў «Кэпіталз».

Сярод гульцоў НХЛ, якія адыгралі не менш за 40 матчаў у гэтым сезоне, Протас займае восьмае месца па колькасці перадач за 60 хвілін гульні ў фармаце «пяць на пяць» (2,13).

@nashaniva Здаецца, беларускі хакеіст Максім Сушко ўшчыпнуў ніжэй за спіну тэлежурналістку #беларусь #минскарена #хкдинамоминск #беларусь #беларускітыкток #беларускіцікток #хоккей #кхл ♬ Titanic flute fail - Funny/Awesome Vids

Чытайце таксама:

НХЛ назвала гэта голам сезона. Беларус закінуў неверагодную шайбу ў WHL

Расслабіліся раней часу. У НХЛ закінулі кур’ёзную шайбу

Журналістка раскрыла сакрэт прагрэсу беларускага хакеіста ў НХЛ

Клас
4
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1