Паліцыя паведамляе, што каля 22:22 на віленскім вакзале з транзітнага цягніка «Калінінград — Санкт-Пецярбург», які спыніўся ў сталіцы Літвы, адчыніўшы дзверы вагона, выйшлі двое мужчын. Іх неадкладна затрымалі супрацоўнікі Службы бяспекі чыгуначнага вакзала, піша Delfi.lt.

Высветлілася, што абодва мужчыны з'яўляюцца грамадзянамі Рэспублікі Беларусь, адзін нарадзіўся ў 1980 годзе, а другі ў 1972 годзе. У абодвух былі шэнгенскія візы. Тым жа цягніком беларусы адправіліся ў Беларусь. Іх ахоўвалі да памежнага пункта Кяна (сумежны з Гудагаем на беларускім баку), каб яны не высадзіліся зноў.

Ужо амаль тры гады, як прамое злучэнне чыгункай паміж Беларуссю і Літвой адмененае. Аднак ёсць цягнік Мінск — Калінінград, але выйсці на тэрыторыі Літвы немагчыма, таму беларусы едуць да памежнага пункта Чарнышэўскае на мяжы Літвы і Калінінградскай вобласці і там пакідаюць цягнік.

Клас
18
Панылы сорам
16
Ха-ха
7
Ого
8
Сумна
8
Абуральна
2