На магіле загінулага добраахвотніка Бахуса

На магіле загінулага добраахвотніка Бахуса

Бахус удзельнічаў у беларускіх пратэстах 2020 года, але быў вымушаны пакінуць краіну, каб пазбегнуць крымінальнага пераследу. Пасля гэтага ён уладкаваўся дальнабойнікам у Польшчы.

Калі пачалася поўнамаштабная вайна ва Украіне, Бахус не змог застацца ў баку і далучыўся да добраахвотніцкага руху, каб удзельнічаць у набліжэнні перамогі. Ён прайшоў праз мноства баёў і добра праявіў сябе на фронце.

7 кастрычніка мінулага года Бахус загінуў пад Бахмутам. Ён пахаваны ў Кіеве на Алеі Славы, створанай адмыслова для ваяроў, якія аддалі жыццё за незалежнасць Украіны.

Сям'я Бахуса знаходзіцца ў Беларусі, але збіраецца пераязджаць у Еўропу. Ягоная жонка — грамадзянская актывістка, была звольненая з працы за актыўную пазіцыю. Таксама ў Бахуса засталося трое дзяцей, якіх трэба забяспечыць усім неабходным, даць ім адукацыю і бяспеку.

Сродкі патрэбныя на пераезд, моўную падтрымку, прафесійнае навучанне, адзенне, ежу і на аплату жылля на першы час.

Сума збору: 7000 еўра.

Падтрымаць збор сваім унёскам можна па спасылцы.

Чытайце таксама:

У Швейцарыі памёр беларус з палка «Пагоня». Меркавана, яго збілі афрыканскія мігранты

«Дапамагалі хлопцу, які быў у палоне ў Беларусі». Гісторыя беларуса, які ставіць пратэзы ўкраінскім вайскоўцам 

«Наогул, я даволі ўдачлівы». Беларускі ваяр падарваўся на міне і трапіў пад БМП, але збіраецца вярнуцца на вайну

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
8
Абуральна
1