Эмацыйны зварот Рыжанкова да беларускіх уладаў з’явіўся ў тык-ток канале арганізацыі яшчэ падчас перыяду збору подпісаў.

«Аб’ектыўна трэба сказаць, што сабраць подпісы — гэта для чалавека з народа немагчымы фактар. Гэта парог, праз які пераскочыць немагчыма», — наракае ён і пералічвае праблемы, з якімі сутыкнуўся. Асноўная з іх — тое, што жыхары Мінска адмаўляліся называць яму свае пашпартныя звесткі для запісвання ў бюлетэнь.

На думку Рыжанкова, празаходнія дзеячы і прыхільнікі незалежнасці Беларусі знаходзяцца толькі ва ўладзе. Ён запэўнівае, што многія выбарцы — «простыя рускія людзі» — прыхільна ставяцца да яго пазіцыі, але катэгарычна адмаўляюцца падпісвацца.

Што яшчэ абурае Рыжанкова, дык гэта тое, што людзі ўжо механічна распісаліся за праўладных кандыдатаў у сябе на працы. «Уяўляеце, дзяржсектар ужо даўным-даўно падпісаў! Гэта ўвогуле ненармальная сітуацыя. «Спісачнікі» нічога не збіралі! Ім проста тупа далі гэтыя спісы з дзяржаўных прадпрыемстваў. Ну гэта што, бл*дзь, выбары? Гэта выбары?!»

У анкеце 44-гадовага Уладзіміра Рыжанкова пазначана, што ён даглядае інваліда 1 групы, іншай працы не мае.

Па яго акрузе ў выніку падалі дакументы чатыры чалавекі — былы намеснік міністра ўнутраных спраў Аляксандр Барсукоў (цяпер памочнік Лукашэнкі па Мінску) і яшчэ тры чалавекі ад розных партый.

Чытайце таксама:

Фрык з «НОД», мілітарыст, кіраўнік прадпрыемства… Хто выйшаў на пікет у падтрымку Расіі?

Мітрапаліт Веніямін уручыў ордэн Аляксандру Барсукову. Аднак ёсць цікавая асаблівасць узнагароды

Клас
3
Панылы сорам
7
Ха-ха
116
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
8