«Што тычыцца перамоўнага працэсу… гэта спроба заахвоціць нас адмовіцца ад тых заваёў, якія мы рэалізавалі за апошнія паўтара года. Але гэта немагчыма. Усе разумеюць, што гэта немагчыма», — заявіў Пуцін на сустрэчы з кіраўнікамі муніцыпалітэтаў. 

Таксама расійскі прэзідэнт зноў абвінаваціў экс-прэмʼера Вялікабрытаніі Борыса Джонсана ў зрыве перамоваў вясной 2022 года. 

«Публічна сказалі, у тым ліку кіраўнік гэтай самай перамоўнай групы [ад Украіны Давід Арахамія]. Сказаў: «Так, мы былі гатовыя, мы гэта страцілі, бо прыехаў тагачасны прэмʼер-міністр Вялікабрытаніі спадар Джонсан і ўгаварыў нас не рэалізоўваць гэтыя дамоўленасці». Ну прыдуркі, не? І прама сказаў: «Калі б мы пайшлі на гэта, усё даўно было б скончана, паўтара года таму». Гэта лішні раз падкрэслівае, што яны не самастойныя людзі», — сказаў Пуцін (сам Джонсан называў «поўнай лухтой і расійскай прапагандай», што ён сарваў мірныя перамовы — НН). 

Таксама Пуцін заявіў, што ўкраінскі контрнаступ цалкам праваліўся.

«Калі так будзе далей працягвацца, украінскай дзяржаўнасці можа быць нанесены вельмі сурʼёзны ўдар», — дадаў ён.

Клас
5
Панылы сорам
10
Ха-ха
11
Ого
3
Сумна
3
Абуральна
38