Прэзідэнт берлінскага клуба «Герта» (другая нямецкая бундэсліга) Кай Бернштэйн памёр ва ўзросце 43 гадоў.

«Усе ў клубе шакаваныя і глыбока засмучаныя гэтай навіной. Уся сям'я «Герты» смуткуе з-за смерці Кая, нашы думкі з яго сям'ёй і сябрамі. Мы просім усіх паважаць прыватнае жыццё яго сям'і ў гэты цяжкі час», — гаворыцца ў паведамленні клуба. Прычына смерці пакуль не называецца.

Кай Бернштэйн займаў пасаду прэзідэнта «Герты» з лета 2022 года.

Чытайце таксама:

Памёр легендарны футбаліст Франц Бекенбаўэр

Памёр экс-футбаліст і экс-трэнер зборнай Бразіліі Марыа Загала

Украінскі футбаліст памёр ад пухліны мозгу ў 42 гады

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
3
Сумна
0
Абуральна
0