Як паведамляюць данецкія паблікі, спявак наведаў дзіцячае аддзяленне траўматалогіі ў Данецку і перадаў дзецям падарункі. Таксама Білан паабяцаў дапамагчы з лячэннем і пратэзаваннем удзельнікам расейскага ўварвання ва Украіну і перадаў дзіцячаму сацыяльнаму цэнтру ў Горлаўцы кандыцыянеры. 

Таксама ён перавёў тры мільёны рублёў прытулку для бяздомных жывёл, а з іншага прытулку ў Макееўцы забраў ката па мянушцы Шахцёр. 

20 снежня 2023 года Дзіма Білан удзельнічаў у «амаль голай» вечарыне Насці Іўлеевай у клубе «Мутабор». Пасля таго, як на мерапрыемства паскардзіліся праўладныя актывісты, яго госці і арганізатары пачалі масава запісваць відэа з выбачэннямі. 

Дзіма Білан вядомы сваёй падтрымкай вайны ва Украіне. У сакавіку 2022 года Білан апублікаваў пост, у якім нагадаў пра свой патрыятызм і заявіў на фоне вайны, што ганарыцца і захапляецца Расеяй. 

Артыст прадстаўляў Расею на конкурсе песні «Еўрабачанне»: у 2006 годзе заняў другое месца, а ў 2008 годзе стаў пераможцам конкурсу.

Чытайце таксама:

Расійскі Першы канал выразаў Кіркорава

Вакаліст расійскага гурта выйшаў на сцэну ў адной шкарпэтцы. Прычым яна была не на назе

«У нас Эйсманту можна ўсё?» Бондарава атакавала кіраўніка БТ за навагодні канцэрт

Клас
1
Панылы сорам
10
Ха-ха
8
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
17