У Польшчы затрымалі 21 чалавека за кібермахлярства. Фота: CBZC

 У Польшчы затрымалі 21 чалавека за кібермахлярства. Фота: CBZC

«Зламыснікі масава рассылалі SMS-паведамленні з інфармацыяй аб неабходнасці даплаты за пасылку, адпраўленне ці рахунак за электраэнергію. У паведамленнях змяшчаліся спасылкі, якія перанакіроўвалі ахвяр на сайты, якія імітуюць інтэрнэт-парталы электроннага банкінгу», — паведамляе CBZC. 

Кібэрзлачынцы падманулі больш за 800 чалавек на суму больш як 2,5 мільёна злотых (звыш 600 тысяч даляраў). 

Затрыманні прайшлі на тэрыторыі 10 ваяводстваў Польшчы 8—10 студзеня.

Фігурантам выставілі абвінавачанні ва ўдзеле ў арганізаванай злачыннай групе, крадзяжы з банкаўскіх рахункаў, махлярстве, адмыванні грошай. 

Клас
11
Панылы сорам
2
Ха-ха
0
Ого
2
Сумна
0
Абуральна
0