«Чыстымі» медыянны заробак складае 1289,5 рубля.

Калі браць па сярэднім курсе даляра за другое паўгоддзе (3,1716), то «бруднымі» заробак складзе 427,8 даляра, а «чыстымі» — 406,5 даляра.

Медыянны заробак называецца два разы на год. Медыянны заробак — паказчык, які дзеліць усе заробкі на дзве роўныя часткі: палова работнікаў атрымліваюць больш за гэту суму, а другая палова менш гэтага значэння. Такім чынам медыянны заробак лепш адлюстроўвае сітуацыю з заробкам, чым лічбы сярэдняга заробку.

У лістападзе сярэдні заробак склаў 1975,6 рубля «бруднымі». 

Паводле звестак за май 2023 года, медыянны заробак «бруднымі» склаў 1401 рубель, або 1204,8 «чыстымі».

Клас
3
Панылы сорам
13
Ха-ха
5
Ого
3
Сумна
3
Абуральна
0