Фота: Contributor / Getty Images

Фота: Contributor / Getty Images

Згодна з дэмаграфічным зборнікам, выпушчаным Еўразійскай эканамічнай камісіяй, сярэдні ўзрост насельніцтва па краінах Еўразійскай эканамічнай супольнасці (ЕАЭС) размеркаваны так:

  • Беларусь — 41,2 года.
  • Расія — 40,7.
  • Арменія — 37,4.
  • Казахстан — 32,1.
  • Кыргызстан — 28,3.

Людзі ва ўзросце ад 65 гадоў займаюць у нашай краіне долю ў 16,5% насельніцтва. Такі ж працэнт пажылых мае і Расія. У Кыргызстане гэтая доля складае 5,4%, у Казахстане — 8,5%.

Беларусь — самая «жаночая» краіна. Доля жанчын складае 53,8%, што вышэй, чым у астатніх краінах. Самая мужчынская краіна — Кыргызстан, тут доля мужчын даходзіць да 49,5%.

Клас
5
Панылы сорам
1
Ха-ха
5
Ого
2
Сумна
13
Абуральна
5