Дзяніс Хазей да затрымання

Дзяніс Хазей да затрымання

30 снежня выйшаў на волю Дзяніс Хазей. Яго, як і Сяргея Гацкевіча, навучэнцаў каледжа ў Высокім, вызвалілі перад Новым годам.

Хазея і Гацкевіча змясцілі пад варту ў адзін дзень: 10 сакавіка 2021 года, на момант затрымання ім было па 17 гадоў. Хлопца пасля прыгаварылі да трох гадоў выхаваўчай калоніі, піша «Вясна».

Іх абвінавацілі ва ўдзеле ў паслявыбарчай акцыі пратэсту, якая праходзіла 10 жніўня 2020 г. у Брэсце (ім інкрымінавалі масавыя беспарадкі).

З Дзянісам Хазеем звязаны рамантычны і сумны момант — разам з ім судзілі і яго дзяўчыну, 18-гадовую Віталію Бандарэнку. Калі на яе завялі справу, дзяўчына спачатку з’ехала за мяжу, але пасля вярнулася, каб пабачыцца з каханым. Яе затрымалі. У выніку, Віталію адправілі на 4 гады ў калонію. 

Чытайце таксама:

Выйшаў на волю палітвязень Аляксандр Бабіч

Выйшаў на волю бабруйскі блогер Андрэй Бяляўскі. Яму павязалі іранічную стужку выпускніка

Палітзняволеная з Гродна Алена Ягорычава выйшла на волю

Клас
2
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
13
Абуральна
2