Ілюстрацыйнае фота «Наша Ніва»

Ілюстрацыйнае фота «Наша Ніва»

На рабочай сустрэчы кіраўніцтва сталіцы з прадстаўнікамі шэрынгавых кампаній абмеркавалі пытанні занальнасці абмежавання хуткасці для электрасамакатаў, забароны руху і паркоўкі. Вырашылі стварыць чат-боты для аператыўнага вырашэння пытанняў, звязаных з паркоўкай сродкаў персанальнай мабільнасці, піша 1prof.by.

УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама прапанавала кіраўніцтву шэрынгавых кампаній з адкрыццём сезона надаць больш увагі мерапрыемствам па фарміраванні ў карыстальнікаў культуры кіравання.

У Мінску ўвялі абмежаванні хуткаснага рэжыму для самакатчыкаў, аматараў монаколаў і іншых сродкаў персанальнай мабільнасці.

Так, летась уведзеная поўная забарона на перамяшчэнне на электрасамакатах у пешаходнай зоне ў Верхнім горадзе Мінска з 20:00 пятніцы да 8:00 панядзелка для шэрынгавых арганізацый.

Нельга ездзіць на сродках персанальнай мабільнасці з хуткасцю, якая перавышае 15 км/г, у цэнтральнай частцы горада і першага транспартнага кальца — на вуліцах Мельнікайце, Сухая, Калектарная, Свярдлова, Ульянаўская, Багдановіча, Казлова, Старажоўская і праспекце Незалежнасці.

Да 20 км/г абмежаваны рух у раёне другога гарадскога кальца — на праспекце Машэрава, вуліцах Ціміразева, Сурганава, Маскоўская, Суражская, Вакзальная, Магілёўская, Аранская, Першамайская, Змітрака Бядулі, часткова Казлова і Свярдлова.

Вясной 2024 г. рух самакатаў плануюць абмежаваць у раёне плошчы Якуба Коласа і пешаходных зонах, якія размяшчаюцца побач.

Варта адзначыць, што ПДР абмяжоўваюць хуткасць язды на сродках персанальнай мабільнасці ў гэтай частцы горада да 25 км/г.

Чытайце таксама:

У раёне адной з цэнтральных плошчаў Мінска істотна абмяжуюць хуткасць электрасамакатаў

У Лідзе прыдумалі спосаб барацьбы з «гоншчыкамі» на электрасамакатах

Тата не купіў дачцэ самаката — і ледзь не стаў фігурантам крымінальнай справы

Клас
6
Панылы сорам
1
Ха-ха
2
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
3