«Самая лепшая прафілактыка для бандыта-тэрарыста — гэта прымяненне па ім зброі», — упэўнены Карпянкоў. 

«Мы жорстка падаўлялі ўсе беспарадкі, якія былі — літаральна ў найкарацейшыя тэрміны. За год мы праехалі ўсе зоны і ўсюды навялі парадак. І ў нас там парадак. І калі ты цягам пяці хвілін прыехаў, разабраўся з тэрарыстам, знішчыў яго і вызваліў закладнікаў — я скажу так, гадоў з пяць-дзесяць такіх момантаў не адбываецца. Прытым нідзе: не проста ў нас недзе ў грамадскіх месцах, але і ў турмах ды калоніях. Там таксама былі сітуацыі, калі захоплівалі закладнікаў. Але калі прыязджалі і хутка разбіраліся, паказвалі сілу дзяржавы — усё хутка станавілася на свае месцы», — расхвальвае ён працу сваіх падначаленых.

Але ні Карпянкоў, ні стваральнікі праграмы не хаваюць, што «сёння нават не гэта пагроза нумар адзін». Апраўдваючы сённяшняе разрастанне ў Беларусі рэпрэсіўных структур («ва ўнутраных войсках Беларусі створаныя новыя спецыяльныя падраздзяленні — мінімум дзесяць»), яны хваляцца, што падраздзяленні ўнутраных войскаў узбройваюцца супраць унутранай пагрозы нават артылерыяй.

Чытайце таксама:

Кубракоў не выключыў, што амністыю прыменяць і да палітзняволеных. Але ў забойцаў шанцаў больш

«Навошта яе ўвогуле пасадзілі?» Лукашэнка пра жанчыну, якая атрымала 6 гадоў за забойства мужа-агрэсара

У Беларусі зʼявіўся «новы Яўген Прыгожын»?

Карпянкоў з'явіўся на вучэннях з шаўронам ПВК «Вагнер»

Клас
2
Панылы сорам
8
Ха-ха
4
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
80