Паветраныя сілы УСУ паведамілі, што армія РФ выкарыстоўвала 40 «сродкаў паветранага нападу»: крылатыя, аэрабалістычныя, балістычныя, авіяцыйныя, зенітныя кіраваныя ракеты і беспілотнікі.

«Адзначым, што больш за 20 усіх пералічаных сродкаў паветранага нападу, якія не патрапілі ў статыстыку збітых, не дасягнулі сваіх мэт, з прычыны актыўнага супрацьдзеяння сродкамі радыёэлектроннай барацьбы», — гаворыцца ў паведамленні Паветраных сіл УСУ.

Раніцай паведамлялася пра ўдары па Дняпры, Луцку, Івана-Франкоўску, Краменчугу, Чарнігаве, Крапіўніцкім, Сумах ды іншых гарадах Украіны.

Паветраная трывога была аб'яўлена па ўсёй краіне.

Клас
2
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
1