У 2019 годзе Ханна пазнаёмілася з Кодзі і неўзабаве ў іх завязаліся рамантычныя стасункі. Праз паўгода пасля знаёмства хлопец зрабіў незвычайную прапанову: «Калі я адрашчу для цябе валасы, якой даўжыні ты іх хацела б?» Дзяўчына жартаўліва адказала, што хоча не менш за 70 см валасоў, але хлопец без ваганняў пагадзіўся.

У маі 2020 года Кодзі перастаў стрыгчыся. Хлопец старанна падышоў да адрошчвання валасоў: ён карыстаўся дарагімі шампунямі і бальзамамі, заплятаў валасы ў косы і пакрываў іх шаўковымі хусткамі на ноч.

Кодзі адгадаваў 73 см валасоў. У кастрычніку ён адрэзаў усё, што гадаваў цягам апошніх трох з паловай гадоў, і замовіў парык.

Днямі блогерка атрымала гатовы выраб. Ханна прызналася, што ўчынак каханага крануў яе да слёз.

Чытайце таксама:

Колькі вітамінаў трэба чалавеку ў нашых краях зімою? 

Як адчысціць жуйку з адзення

Апыталі дзяўчат, як яны ставяцца да мужчын з лысінай і залысінамі. І пагаварылі з дактарамі

Вучоныя абверглі сцвярджэнне аб тым, што супрацьлегласці прыцягваюцца

Клас
14
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
2
Абуральна
2