Уладзіміра Дуброўскага затрымлівалі ў жніўні, калі ён нецвярозы ехаў з рэстарана і ледзь не ўрэзаўся ў будынак. Аднаму з міліцыянтаў ён тады парваў форменную кашулю. Пра гэты выпадак пісала і «Наша Ніва».

Дуброўскага тады прызналі вінаватым паводле арт. 24.3 КаАП (непадпарадкаванне законным патрабаванням супрацоўніка міліцыі) і ч.2 арт. 18.15 ( кіраванне транспартным сродкам у нецвярозым стане). Суд Наваполацка аштрафаваў яго на 200 базавых велічынь (7400 рублёў) і пазбавіў права 5 гадоў займаць пасады, звязаныя з кіраваннем транспартам. 

Далейшы працяг ягонага судовага пераследу абцяжарваўся дэпутацкім статусам Дуброўскага, але, як выглядае, урэшце перашкодай гэта не стала. Цяпер былога галоўнага міліцыянера Наваполацка судзяць па арт. 363 ч. 2 Крымінальнага кодэкса («Супраціўленне супрацоўніку органаў унутраных спраў ці іншай асобе, якая ахоўвае грамадскі парадак»).

Чытайце таксама:

Наваполацкага дэпутата пакаралі штрафам за непадпарадкаванне міліцыянтам і п'яную язду. Але з дэпутацкага крэсла не выгналі

Былому кіраўніку наваполацкіх сілавікоў далі штраф за нецвярозае кіраванне

Былога начальніка наваполацкай міліцыі судзілі за непадпарадкаванне яго колішнім калегам. Але пакараць яго цяжка, бо ён дэпутат 

Клас
10
Панылы сорам
1
Ха-ха
20
Ого
1
Сумна
3
Абуральна
1