Як піша «Медыязона», у рускамоўных тэлеграм-каналах Польшчы сустракаюцца абвесткі пра пошук кіроўцаў з правамі катэгорыі В і ўласным (ці арандаваным) транспартам для пасажырскіх перавозак. Часам наймальнікі прапануюць і свой транспарт.

У асабістай перапісцы з карэспандэнтам адзін з аўтараў падобнай абвесткі адкрыта напісаў, што перавозіць давядзецца бежанцаў з Сірыі, Ірана, Ірака, Афганістана, якія едуць праз Беларусь. Аплата — 400 еўра за чалавека. Загрузка адбываецца каля Беластока, выгрузка — каля мяжы з Германіяй.

нелегальныя перавозчыкі мігрантаў illegal migrant carriers нелегальные перевозчики мигрантов

Скрын абвесткі ў адным з тэлеграм-чатаў. Фота: «Медыязона».

Але, як адзначае аўтар артыкула, у большасці выпадкаў рэйс пачынаецца не ў Польшчы, а ў Літве. Асобныя наймальнікі нават адразу паведамляюць кіроўцу, які адгукнуўся на абвестку, пачатковы і канцавы пункты маршруту. Паездка з Вільні да польскага Губіна прынясе кіроўцу па тысячы еўра з чалавека.

нелегальныя перавозчыкі мігрантаў illegal migrant carriers нелегальные перевозчики мигрантов

Скрын перапіскі ў адным з телеграм-чатаў. Фота: «Медыязона»

Кіроўцаў запрашаюць на працу і ў іншых краінах Еўропы. Напрыклад, за перавозкі па Венгрыі карэспандэнту прапанавалі па 500 еўра. А вось у Балгарыі — толькі 150 еўра за нелегала. Але там абяцалі забяспечыць машынай, палівам, харчаваннем і жытлом.

У выпадку Венгрыі і Балгарыі трэба перавозіць нелегалаў з Турцыі. Пры гэтым, як сцвярджалі працадаўцы, дэфіцыту кліентаў у нелегальных перавозчыкаў няма. Напрыклад, у той жа Балгарыі можна за дзень зрабіць два рэйсы. Пасажыры сядзяць у чарзе.

А вось у выпадку Літвы сітуацыя больш складаная. Як патлумачыў карэспандэнту адзін з працадаўцаў, мігранту тут спачатку трэба атрымаць дакумент бежанца і ўцячы з лагера. На гэта сыходзіць дзень-два. Зрэдку здараецца так, што везці даводзіцца аднаго чалавека. Але ён, як сказаў суразмоўца, плаціць як за ўсю машыну.

Пра зробленую працу кіроўца павінен даць справаздачу, даслаўшы відэа з канцавога пункта. Без яе аплаты не будзе.

Відэасправаздача кіроўцы. mediazona_by / YouTube

Усе наймальнікі, з якімі размаўляў карэспандэнт, не хавалі, што праца нелегальная. Але кожны даваў свае ацэнкі рызык. Адзін сцвярджаў, што яны мінімальныя, бо кіроўцы едуць бяспечным маршрутам калонай у суправаджэнні машыны «разведкі». Калі такая машына заўважае нешта небяспечнае, то калона збочвае з дарогі.

нелегальныя перавозчыкі мігрантаў illegal migrant carriers нелегальные перевозчики мигрантов

Іншы сцвярджаў, што нелегальны перавозчык можа ў Венгрыі атрымаць да 18 месяцаў турмы. Але гэта не пазбаўляе яго права потым вярнуцца ў Польшчу, калі ў чалавека ёсць польская віза ці дазвол на жыхарства.

Да двух гадоў зняволення даюць у Літве і Германіі. Па словах працадаўцаў, калі кіроўцу ловяць у Польшчы, то максімум таго, што яму пагражае — дэпартацыя.

У выпадку затрымання кіроўцы ўсе наймальнікі абяцаюць наняць яму адваката і аплаціць штраф.

Чытайце яшчэ:

У Польшчы раскрылі міжнародную групоўку, якая праз беларускую мяжу магла пераправіць у Еўропу 2600 чалавек

«Збірайцеся ў Беларусь — мяне дэпартуюць». Гісторыя сям'і беларусаў у Польшчы, у якой муж перавозіў мігрантаў

З-за нелегалаў з Беларусі збіраюцца ўвесці памежны кантроль на мяжы Германіі з Польшчай

Нелегалы, што перайшлі мяжу з Беларуссю, урываюцца ў дамы латвійцаў

Клас
4
Панылы сорам
2
Ха-ха
8
Ого
3
Сумна
3
Абуральна
10