Фота з інстаграма Івана Клешчанкі-Чарнякова

Фота з інстаграма Івана Клешчанкі-Чарнякова

Іван Клешчанка-Чарнякоў нарадзіўся ў Гомелі, вучыўся ў Беларускім дзяржаўным універсітэце культуры і мастацтваў, а таксама ў магістратуры кафедры рэжысуры тэатралізаваных паказаў і свят у СПбГІК. Знаёмыя хлопца кажуць, што свае першыя пастаноўкі Іван пачаў рабіць, яшчэ калі быў вучнем Ірынінскай гімназіі ў Гомелі.

На пачатку пандэміі каранавіруса ў Беларусі, якой афіцыйныя ўлады не прызнавалі і нават называлі псіхозам, Іван разам з сяброўкай шыў ахоўныя касцюмы і маскі для медыкаў у бальніцах Мінска і іншых гарадах краіны.

Фота з інстаграма Івана Клешчанкі-Чарнякова

Фота з інстаграма Івана Клешчанкі-Чарнякова

На працягу трох гадоў Іван быў рэжысёрам-пастаноўшчыкам інклюзіўнага моднага шоу «Каляровыя сны», у якім бралі ўдзел выхаванцы інтэрнатаў для дзяцей з асаблівасцямі развіцця.

Сам Іван адзначаў, што яго першым праектам самага высокага ўзроўню, дзе ён быў галоўным рэжысёрам, стала шэсце пакаленняў і ўскладанне кветак да манумента Перамогі ў рамках акцыі «Беларусь памятае» ў 2022 годзе.

У 2023 годзе ў Дзень дзяржаўных сцяга, герба і гімна Беларусі хлопец быў рэжысёрам рытуалу ўшаноўвання дзяржаўных сімвалаў. Рэжысаваў Іван і рэспубліканскае свята «Александрыя збірае сяброў — 2023». Адтуль ён запосціў фота з чырвона-зялёным сцягам і сцягам БРСМ з подпісам: «Жыць цікавей пад правільнымі сцягамі».

Скрыншот з інстаграма Івана Клешчанкі-Чарнякова

Скрыншот з інстаграма Івана Клешчанкі-Чарнякова

Дарэчы, часопіс «Малады вучоны» апублікаваў артыкул Івана «Беларуская гіпербалізацыя»: нацыянальная сімволіка ў мастацкім рашэнні тэатралізаваных паказаў».

Сярод рэспубліканскіх свят, якімі займаўся Іван Клешчанка-Чарнякоў былі цырымонія ўзнагароджання пераможцаў Нацыянальнай тэатральнай прэміі, цырымонія ўшаноўвання таленавітай моладзі «Талент Беларусі» і нават навагоднія балі Лукашэнкі (ён быў адным з каманды-арганізатараў). Ставіў і гала-канцэрт «Любімую не аддаюць» падчас Форума патрыятычных сілаў.

Іван хварэў даўно і цяжка. У ліпені 2023 года ён пісаў у інстаграме пра сваю паездку дадому, які называў месцам моцы: «Заўсёды, прыязджаючы дадому, я перазараджаюся, улагоджваюся і з новымі сіламі вяртаюся ў тонус. Але гэты раз стаў выключэннем! Ад расслаблення ўсе мае болькі вылезлі вонкі, і па фізічным стане мой тыдзень ператварыўся ў пекла».

«Ты мужна змагаўся і казаў мне, што ўпэўнены ў выздараўленні. Але нешта пайшло інакш. Ляці дадому, Ванюша, такі малады і такі задорны», — напісала ў інстаграме спявачка Алена Ланская.

Развітанне з Іванам Клешчанкам-Чарняковым адбудзецца 13 студзеня.

Чытайце таксама:

На навагоднім балі Лукашэнка пасадзіў побач з сабой афіцэра 

Як вальсіравалі Дзмітрый Баскаў і Наталля Эйсмант на навагоднім балі Лукашэнкі

На фестываль у Александрыі Лукашэнка паехаў са сваёй старой знаёмай

Клас
17
Панылы сорам
8
Ха-ха
17
Ого
3
Сумна
28
Абуральна
13