Для тых, хто прынёс стары гаджэт, быў бонус-удзел у розыгрышы пяці новых Apple iPhone 14 Pro Max. У выніку беларусы прыносілі старыя мабільныя тэлефоны, смартфоны, планшэты, смарт-гадзіннікі і электронныя кнігі і мянялі іх на гульнявыя коды для ўдзелу ў розыгрышы.

Больш за ўсё прылад за час дзеяння «Эка Варушняку» сабрана ў Мінску, Гродне і Гомелі. Актыўна ўдзельнічалі і жыхары іншых гарадоў.

У кампаніі А1 распавялі, што перададуць усе сабраныя прылады на бяспечную для навакольнага асяроддзя ўтылізацыю. Але, нягледзячы на завяршэнне акцыі, ва ўсіх крамах А1 арганізавана і пастаянна дзейнічае ўласная сістэма збору абсталявання. Такія прылады таксама перадаюць на бяспечную ўтылізацыю.

Як удакладнілі прадстаўнікі кампаніі, спраўныя гаджэты, якія знаходзяцца ў актыўнай эксплуатацыі, не ўяўляюць небяспекі для чалавека і прыроды. Але, трапляючы на сметнік, яны становяцца таксічнымі: вызваляюцца кобальт, літый, злучэнні нікелю і кадмію і іншыя небяспечныя хімічныя рэчывы, якія змяшчаюцца ў іх і забруджваюць ваду і глебу.

Пры гэтым пластык, а таксама каляровыя і каштоўныя металы не выкарыстоўваюцца паўторна. Пастаянна дзейная сістэма ад А1 па зборы непатрэбнага электраабсталявання не толькі дапамагае скарачаць уздзеянне на навакольнае асяроддзе, але і развівае эказвычкі ў кліентаў кампаніі.

Клас
5
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
А1