«Прыцягнулі мяне за тое, што я размяшчала ў сябе ў фэйсбуку яшчэ пры цары Гароху нейкія матэрыялы, якія цяпер прызнаныя экстрэмісцкімі і яны забароненыя. Але на той момант яны не былі забароненымі і лагатыпы не былі тады забароненымі. На жаль, я не валодаю такімі ведамі і не змагла пачысціць свой тэлефон і сваю старонку належным чынам так, каб не прыцягваць да сябе ўвагі адпаведных органаў. Канечне, я буду ўдзячная, — пасміхнулася Таццяна Севярынец, — калі мне хтосьці дапаможа гэта зрабіць».

Таццяну Севярынец затрымалі 9 студзеня раніцай у родным Віцебску. Увечары таго ж дня яе шпіталізавалі, у яе падняўся ціск. 

Цяпер маці Паўла Севярынца дома да суда, які адбудзецца 25 студзеня.

Праваабаронцы мяркуюць, што судзіць маці Паўла Севярынца будуць за «экстрэмісцкія падпіскі». 

Клас
12
Панылы сорам
2
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
13
Абуральна
67