Фота ілюстрацыйнае

Фота ілюстрацыйнае

Найбуйнейшыя нафтаперапрацоўчыя заводы Індыі — Bharat Petroleum і найбуйнейшы ў краіне Indian Oil — ужо цяпер разглядаюць магчымасць набыць у саудаўскай кампаніі Saudi Aramco па 1 млн барэляў нафты.

Адзначаецца, што расійская нафта стварае Індыі ўсё больш праблем і больш не з'яўляецца вельмі прывабнай. У прыватнасці, купля расійскай лёгкай маласерністай нафты «Сокал» спалучаная з праблемамі пры спробах правесці плацеж, расказаў адзін з суразмоўцаў агенцтва. Акрамя таго, Індыя ўжо скараціла закупкі нафты ў Расіі ў сувязі з непрывабнымі зніжкамі.

У выніку Indian Oil імкнецца закупляць больш паліва з Саудаўскай Аравіі і Заходняй Афрыкі. Тым больш што Саудаўская Аравія ў студзені знізіла цэны да самага нізкага ўзроўню за 27 месяцаў, таму найбуйнейшы індыйскі НПЗ зацікавіўся дадатковай замовай.

У прыватнасці, у пачатку года Saudi Aramco знізіла цэны на лютаўскія пастаўкі нафты сваёй ключавой маркі Arab Light ва ўсіх рэгіёнах на фоне зніжэння попыту. У выпадку з Азіяй цэны ўпалі на 1,5-2 даляры за барэль.

Чытайце таксама:

Еўропа ў 2023 годзе скараціла імпарт расійскага трубаправоднага газу больш чым на 55%

Германія цалкам замяніла расійскі газ на нарвежскі

Асноўныя пагрозы, якія чакаюць свет у 2024-м

Клас
27
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
2
Сумна
0
Абуральна
0