Згодна з пратаколам Дзмітрый Апанасовіч на працягу трох гадоў, пачынаючы з кастрычніка 2020 года, у фэйсбуку захоўваў фатаграфію, якая «змяшчае выяву з сімволікай бел-чырвона-белага колеру — лагатып з платформы «Голас» — выяву белай сняжынкі на блакітным фоне.

Работнікі ГУБАЗіКа палічылі, што мужчына такім чынам «публічна выказаў свае асабістыя погляды на падзеі грамадска-палітычнага жыцця ў Беларусі, а таксама ў адкрытым доступе размясціў інфармацыйную прадукцыю, уключаную ў рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў».

Пры гэтым «правапарушальнік не меў на гэта дазвол ад чыноўнікаў Наваполацкага гарвыканкама.

Вынік — 10 сутак

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
8