Здымак ілюстрацыйны. Фота: «Наша Ніва»

Здымак ілюстрацыйны. Фота: «Наша Ніва»

Трагедыя адбылася ўвечары 9 студзеня. Дзяўчыне было 15 гадоў, яна вучылася ў сталічнай школе № 61. У той дзень яна прыйшла ў школу толькі на першы ўрок. Знаёмыя дзяўчыны згадваюць, што раней яна казала, што думае пра суіцыд. Але потым перавяла ўсё ў жарт і пераканала сяброў, што насамрэч думак пра смерць у яе няма.

Увечары 9 студзеня школьніца скочыла з 19-га паверха. Побач з местам трагедыі апынуліся іншыя школьнікі, якія пачалі запісваць жартаўлівыя відэа на фоне цела на асфальце. Потым жудасныя кадры разляцеліся па шматлікіх чатах. Міліцыя ўжо знайшла тых, хто зрабіў і стаў распаўсюджваць відэа.

Вядома, што ў руцэ загінулай была перадсмяротная запіска. Перад трагедыяй дзесяцікласніца пачала раздаваць дарагія яе сэрцу рэчы аднагодкам. Яна таксама пераслала сябрам усе фатаграфіі са свайго тэлефона, растлумачыўшы гэта проста: «Так трэба».

Знаёмыя кажуць, што ў дзяўчыны не было ніякіх праблем у школе. Няшчаснае каханне як магчымую прычыну сысці з жыцця таксама абвяргаюць.

Нагадаем, што ў Беларусі працуе рэспубліканская тэлефонная «гарачая лінія» па аказанні псіхалагічнай дапамогі непаўналетнім, якія трапілі ў крызісную сітуацыю: тэлефон 8 801 100 16 11. У Мінску «тэлефон даверу» для дарослых 8 017 352 44 44, 8 017 304 43 70; для дзяцей і падлеткаў 8 017 263 03 03. Тэлефанаваць можна кругласутачна.

Чытайце таксама:

Беларуска, якая перажыла востры псіхоз і дзве спробы самагубства, запусціла праект дапамогі людзям з ментальнымі праблемамі

«Не выявілі парушэнняў». У Польшчы пракаментавалі самагубства беларускага палітвязня ў СІЗА

Замежнік здзейсніў суіцыд на гістфаку БДУ

Клас
5
Панылы сорам
10
Ха-ха
3
Ого
7
Сумна
147
Абуральна
10