Ілюстрацыйнае фота mmr.ua

Ілюстрацыйнае фота mmr.ua

У жніўні мужчына вырашыў зарабіць на біржавых таргах, адгукнуўшыся на аб'яву ў месенджары. За два месяцы «ўклаў» у справу ўсе свае зберажэнні, а калі захацеў атрымаць прыбытак, вывесці грошы не ўдалося. У выніку ілжэброкерам дасталіся 37 тысяч рублёў, пішуць Мінск-навіны.

У снежні яму патэлефанавалі ў месенджары: мужчына, які назваўся супрацоўнікам міліцыі, запэўніваў, што ад імя мінчука хтосьці спрабуе аформіць крэдыт у банку. Гэта пацвердзілі і ў «службе бяспекі» фінансавай установы, куды нібыта быў перанакіраваны званок.

У выніку кліента ўгаварылі ўзяць крэдыт, каб дапамагчы злавіць зламыснікаў, а таксама прапанавалі «застрахаваць» свае зберажэнні. Даверлівы мужчына падзяліўся персанальнымі данымі і данымі свайго рахунку: прапала 16 тысяч рублёў.

— Усе гісторыі з падманам у інтэрнэце пачынаюцца аднолькава. Злачынцы знаходзяць ахвяру праз аб'явы аб прывабным заробку, а пасля псіхалагічнай апрацоўкі завалодваюць іх грашыма. Спробы вярнуць свае грошы назад, натуральна, беспаспяховыя, — распавёў намеснік начальніка УУР ГУУС Мінгарвыканкама Андрэй Арлоўскі.

Чытайце таксама:

Хітрая пляменніца ў Бабруйску дапамагала цётцы паставіць інтэрнет-банкінг. У жанчыны спісалася 2000 рублёў

У Мінску аблілі зялёнкай работніка банка

Махляры прыдумалі новую форму падману. Яны нажываюцца на фанатах серыяла «Слова пацана»

Клас
0
Панылы сорам
5
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0