Вольга Карач. Фота: ОСЦ

Вольга Карач. Фота: ОСЦ

Галоўны адміністрацыйны суд Літвы канчаткова пацвердзіў законнасць рашэння Дэпартамента міграцыі Літвы аб адмове беларускай актывістцы і праваабаронцы Вользе Карач у палітычным прытулку, піша «Радыё Свабода».

Калегія суддзяў разглядала справу Вольгі Карач 10 студзеня ў пісьмовым парадку на закрытым судовым пасяджэнні. Рашэнне суда з'яўляецца канчатковым і не можа быць абскарджана.

Як інфармавала BNS прадстаўніца суду Нерынга Лукашавічэне, суд пакінуў у сіле рашэнне суда ніжэйшай інстанцыі і адхіліў апеляцыю.

Рашэнне зʼяўляецца канчатковым і абскарджанню не падлягае.

Лукашавічэне не стала каментаваць яго матывы, спаслаўшыся на тое, што справы аб прадастаўленні прытулку не разглядаюцца публічна.

Летась у жніўні Дэпартамент міграцыі Літвы адмовіў Вользе Карач у палітычным прытулку, паколькі Дэпартамент дзяржаўнай бяспекі высветліў, што «яе знаходжанне ў краіне ўяўляе пагрозу нацыянальнай бяспецы праз яе сувязі з расейскай выведкай».

Вольга Карач адмаўляе ўсе такія абвінавачанні. Яна абскардзіла рашэнне міграцыйнага органа, але Віленскі акруговы адміністрацыйны суд пакінуў у сіле рашэнне Дэпартамента міграцыі Літвы.

У той жа час суд прызнаў парушэнне яе правоў на своечасовы разгляд заявы аб атрыманні прытулку, але не знайшоў падстаў для прызначэння кампенсацыі за гэта.

Цяпер Вольга Карач мае часовы від на жыхарства ў Літве, выдадзены паводле гуманітарных падстаў. Да канчатковага разгляду справы ў судзе Вольга Карач мела права заставацца ў Літве.

Вольга Карач атрымлівала від на жыхарства ў Літве з 2014 году, а ў 2023-м звярнулася па палітычны прытулак. Яна ачольвае арганізацыю «Наш дом», што займаецца гуманітарнай і псіхалагічнай дапамогай беларусам у Літве і ў Беларусі, а таксама адсочвае парушэнні правоў чалавека.

У 2022 годзе ўлады Беларусі абвясцілі гэтую арганізацыю экстрэмісцкай, а ў 2021 годзе КДБ уключыў Вольгу Карач у спіс тэрарыстаў.

Чытайце таксама:

Вольга Карач не плануе зʼязджаць з Літвы

Літоўскі суд канчаткова адмовіў Вользе Карач у палітычным прытулку

«А, пацук! Пацук!» Як працуе новае трэш-шоу Маргарыты Ляўчук

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1