Унікальны нумар кожнага экзэмпляра выгравіраваны на задняй паверхні, але самае цікавае і каштоўнае — у іншых дэталях. На раменьчыку выціснуты фрагмент «Развітання з Радзімай», а цыферблат выкананы на аснове кішэнных гадзіннікаў XVII стагоддзя з элементамі фамільнага гербу Агінскіх.

На паверхні гадзінніка — з адваротнага боку — можна ўбачыць партрэт самога кампазітара.

Як паведамілі «Анлайнеру», у продаж гэтая калекцыя павінна паступіць 9 студзеня. Купіць гадзіннікі можна і ў інтэрнэце, і ў фірмовых крамах сеткі «Луч». Кошт — 419 рублёў.

Чытайце таксама:

На аўкцыён выставілі гадзіннік «Луч» з выявай Белага дома і прысвячэннем Білу Клінтану

У Мінску адкрыўся новы музей — з дзвюма сотнямі мадэляў гадзіннікаў ФОТЫ

«Шансуе», «гаварыць» і «тутэйшы». Завод «Прамень» выпусціў калекцыю гадзіннікаў, прысвечаную беларускім дыялектам

Клас
3
Панылы сорам
4
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0