Кшыштаф Рыбіньскі
Кшыштаф Рыбіньскі адзначыў, што вышэйшая навучальная ўстанова цалкам фінансава стабільная і нядаўна атрымала дадатковую падтрымку ад Еўрасаюза на суму больш за 4 млн еўра. Спонсары гарантуюць забеспячэнне неперарыўнага функцыянавання ЕГУ ў будучыні.
«Кіраўніцтва ўніверсітэта ўзаемадзейнічае і супрацоўнічае з рознымі няўрадавымі арганізацыямі, уключаючы прадстаўнікоў Офіса Святланы Ціханоўскай, але гэта ніякім чынам не азначае, што ўніверсітэт як-небудзь юрыдычна ці фінансава становіцца залежным ад палітычных аб'яднанняў», — адзначыў рэктар.
Рыбіньскі падкрэсліў, што любыя сцвярджэнні аб палітызацыі дзейнасці ўніверсітэта або абвінавачванні ў тым, што адміністрацыя ўгаворвае студэнтаў удзельнічаць у палітычных дзеяннях, з'яўляюцца недакладнай інфармацыяй, як і іншая хлусня ў выпуску прапагандыста Ігара Тура.
Чытайце таксама: