Тэмпература паветра паводле Цэльсія і Фарэнгейта. Фота: Wikimedia Commons
У Мінску ў 10:45 было 18°С марозу паводле шкалы Цэльсія. Але калі перавесці ў шкалу Фарэнгейта, гэта будзе 0,4°F (-18 х 9 / 5 + 32 = 0,4°F).
Гэтую методыку падліку прыдумаў у 1724 годзе нямецкі навуковец Габрыэль Фарэнгейт.
На шкале Фарэнгейта тэмпература раставання лёду роўная +32°F, а тэмпература кіпення вады +212°F (пры нармальным атмасферным ціску).
Дыяпазон 0…+100°F па шкале Фарэнгейта прыкладна адпавядае дыяпазону -17,8…+37,8°C па шкале Цэльсія. Нуль па шкале Фарэнгейта вызначаўся па тэмпературы сумесі вады, лёду і хларыду амонію (адпавядае прыкладна -17,8°C).
Нармальная тэмпература чалавечага цела па шкале Цэльсія роўная +36,6°C, а па шкале Фарэнгейта — +97,88°F. Шкалы Цэльсія і Фарэнгейта перасякаюцца ў кропцы -40 адзінак, дзе паказваюць на аднолькавую тэмпературу.
Шкала Фарэнгейта была прынятая ў англамоўных краінах да 1960-х гадоў, а цяпер засталася толькі ў ЗША.
Чытайце таксама:
Ноччу было вельмі халодна, але тэмпература ніжэй за -30 не апусцілася
Сіноптыкі асцярожна намякнулі, калі адступяць халады
Што рабіць у выпадку пераахаладжэння? Парады ад ратавальнікаў