Святлана Марозава. Фота: фэйсбук Сяргея Марозава

Святлана Марозава. Фота: фэйсбук Сяргея Марозава

«Тры гады таму ва ўніверсітэцкай газеце быў артыкул: «Тут гадуюцца дынастыі: 80 год Купалаўскаму ўніверсітэту і 80 год, аддадзеных на яго карысць сям’ёй Марозавых». Яшчэ мой дзед распачаў гэтую дынастыю — быў дэканам філфака. Ад сёння ва ўніверсітэце не засталося Марозавых. 18 год мой шлях быў поруч з універсітэтам, 20 — у дзеда, і 51 — у маці… абставіны часам мацнейшыя за нас», — напісаў у фэйсбуку сын Святланы Марозавай Сяргей, былы дацэнт кафедры журналістыкі ГрДУ імя Янкі Купалы, кандыдат гістарычных навук.

У каментарах калегі і выпускнікі адзначаюць, што ўніверсітэт страціў нямала спецыялістаў і жадаюць перажыць Святлане адсутнасць працы.

69-гадовая Святлана Марозава — сябра «Асацыяцыі беларускіх гісторыкаў», «Беларускага гістарычнага таварыства», «Таварыства беларускай мовы», «Міжнароднай асацыяцыі беларусістаў», Санкт-Пецярбургскага «Таварыства гісторыі ідэй». Выкладала ва ўніверсітэце курсы: «Гісторыя Беларусі», «Крыніцазнаўства», «Крыніцазнаўства гісторыі Беларусі», «Гісторыя культуры Беларусі», «Этнагенэз беларусаў», «Хрысціянства ў гістарычным лёсе беларускага народа (канец Х — пачатак ХХ стагоддзя), «Архівы Вялікага Княства Літоўскага». У 2010 годзе яе ўзнагародзілі медалём «За заслугі перад універсітэтам».

Чытайце таксама:

Аляксей Бацюкоў з Магілёва расказаў пра арышты КДБ, суткі ў ізалятары і спробы вербавання

Дзеячы культуры падвялі вынікі года і далі прагнозы — вельмі супярэчлівыя

Дзяўчыну звольнілі з арміі. Яна сцвярджае, што з-за тыктоку і гэта загад міністра Хрэніна

Клас
14
Панылы сорам
4
Ха-ха
6
Ого
8
Сумна
31
Абуральна
75