У адказ на ўчорашнюю ракетную атаку па Харкаве УСУ ў першыя хвіліны Новага года нанеслі ўдар па акупаваным Данецку.

Мясцовыя каналы паведамляюць, што ўдар быў нанесены паўтара дзясяткамі ракет сістэм залпавага агню. Сярод іншага, ракета прыляцела ў гатэль «Данбас палас».

Расійскія ваенкары паведамляюць пра гібель аднаго з прапагандыстаў і раненне іншага. Яго імя пакуль не называецца.

Відавочцы кажуць, што ў гатэль папала шэсць ракет. Гэта здарылася роўна пасля тэлезвароту Уладзіміра Пуціна.

Чытайце таксама:

Чаму Украіна не атакавала Беларусь у адказ на запускі ракет і навошта «аддае належнае» Лукашэнку

Колькасць загінулых у выніку ўдару па Белгарадзе вырасла да 22

«Будзем дзейнічаць так і далей». Мінабароны РФ пракаментавала ўдар па Белгарадзе

Клас
35
Панылы сорам
1
Ха-ха
3
Ого
3
Сумна
2
Абуральна
0