Alexey and Yulia Navalny

Юлія Навальная. Фота: Mikhail Svetlov/Getty Images

Аляксей Навальны быў лідарам масавага пратэснага руху ў Расіі. У жніўні 2020 года яго атруцілі «Навічком». Пасля лячэння ў Германіі ў пачатку 2021 года ён вярнуўся ў Маскву. Па прылёце яго арыштавалі. У жніўні 2023 года Аляксей Навальны атрымаў 19 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму. У канцы 2023 года стала вядома, што палітыка перавялі ў жахлівую калонію ў Ямала-Ненецкай аўтаномнай акрузе Расіі.

Жонка Навальнага Юлія разам з мужам вярнулася на радзіму, пазней з-за пагрозы арышту выехала за мяжу. Шэраг СМІ называе яе «першай лэдзі расійскай апазіцыі».

Падчас інтэрвʼю ў Святланы Ціханоўскай спыталі, што б яна сказала Юліі і Аляксею Навальным. Сітуацыя гэтай сямʼі шмат у чым падобная да сямʼі Сяргея і Святланы.

Святлана Ціханоўская Svetlana Tsikhanovskaya Светлана Цихановская

Святлана Ціханоўская. Скрын відэа: TOK_talk / YouTube

Святлана Ціханоўская адзначыла, што Аляксей Навальны зрабіў вельмі гераічны ўчынак, калі вярнуўся ў Расію, і дадала, што падобныя прыклады ёсць і ў Беларусі:

«У нас ёсць і Маша (Калеснікава — «НН») і Алесь Бяляцкі, які таксама вярнуўся ў Беларусь. У нас шмат беларусаў ахвяравалі сабою, ведаючы, што ў турме мала што зробіш. Але гэта быў іх прынцыповы крок».

Жонку Аляксея Навальнага Святлана Ціханоўская просіць не складаць рук.

«Няхай як можа на сваім узроўні, каб адстойвала свайго мужа, шукала спосабы вызваліць яго. Гэта амаль немагчыма, але трэба, каб пра яго не забываліся».

Глядзіце цалкам:

Чытайце таксама:

Ціханоўская адказала, ці зможа прабачыць Лукашэнку

Ціханоўская адказала пабліку «Советская Белоруссія», які называе яе хунтэсай

Ціханоўская адказвае хейтарам, ацэньвае план Пракоп’ева і кажа, ці прабачыць Лукашэнку. Глядзіце ТОК

Клас
29
Панылы сорам
1
Ха-ха
1
Ого
2
Сумна
1
Абуральна
3