Фота: Liliya Krueger / Getty Images

Фота: Liliya Krueger / Getty Images

Прафесар нейрапсіхалогіі Лутц Енке з Цюрыхскага ўніверсітэта лічыць гэта следствам працяглай нагрузкі на мозг, піша Bild.

«Вялізныя аб'ёмы даных бамбуюць наш мозг кожную секунду, — тлумачыць навуковец. — Праблема ў тым, што мы адцягваемся на мноства раздражняльнікаў і не можам засяродзіцца на тым, што важна. <…> Мозг практычна ніколі не адпачывае, ён увесь час працуе. Вось чаму нам часам патрэбныя сітуацыі, калі колькасць раздражняльнікаў значна зніжаецца».

Прафесар Енке лічыць, што мозгу неабходны цішыня і спакой у святы. Інакш з-за сталай разумовай актыўнасці могуць узнікнуць цяжкасці з канцэнтрацыяй увагі, стома, бяссонніца і неспакой.

З ім згодны нямецкі фізік і пісьменнік Ульрых Шнабель. Паводле яго слоў, у сучасным свеце пастаянна даступны разнастайныя забаўкі, камунікацыя і навіны. Таму нават некалькі дзён спакою і гультайства ўспрымаюцца як нешта незвычайнае і няправільнае.

«Заўсёды павінна нешта адбывацца. Мы развучыліся цярпець, каб нічога не адбывалася, — кажа Шнабель. — Лічбавыя медыя робяць сітуацыю яшчэ горшай. […] Мы ўвесь час атрымліваем невялікія дозы эйфарыі па электроннай пошце, з паведамленняў у твітары або лайкаў у фэйсбуку. Гэта ўсё маленькія ўзнагароды для мозга. […] Негатыўныя наступствы бачныя ўсюды: у выгаранні або росце псіхічных захворванняў».

Клас
3
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
3
Сумна
0
Абуральна
0